Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

26.02.18

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

“Тыдзень беларускай мовы і літаратуры (19.02 – 24.02)”

19.02 вучняў гімназіі запрасілі ў падарожжа па краіне “Лінгварые”.

                Урачыстае адкрыццё тыдня адбылося ў малай актавай зале. Гучалі беларускія песні, вершы на беларускай мове.

                Актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў па творах беларускіх аўтараў прынялі вучні 5-7 класаў.

                Міжнародны дзень роднай мовы гімназісты запомняць дзякуючы сустрэчы з народным калектывам “Лобчанка”.

                Вельмі цікавым для вучняў 5-6 класаў стаўт урок-гульня “У свеце беларускай мовы”, які падрыхтавалі і правялі іх старэйшыя таварышы – вучаніцы педагагічнага класа: Каховіч Марына і Ярмоліч Аляксандра.

                22-га лютага ў сценах гімназіі прайшоў конкурс чытачоў вершаў, пасвечаных роднай мове.

Вынікі конкурсу:

                Гран-пры           –             Шабан Уладзіслаў (11 “Б”)

                1 месца               –            Нагорная Таццяна (7 “А”)

                                                               Пауліч Марыя (7 ”А”)

                                                               Калесніковіч Святлана (11 ”Б”)

                2 месца               –             Караваевіч Аліна (11 “В”)

                                                               Казун Арцём (10 “А”)

                3 месца               –            Селюжыцкая Юлія (9 “А”)

                                                               Івашкевіч Вікторыя (9 “А”)

                                                               Лебядзеўская Ганна (10 “А”)

                   

  З 19  па 24 лютага ў гімназіі праводзіўся  тыдзень беларускай мовы і беларускай літаратуры . Беларуская мова – мая родная мова , таму я ахвотна ўдзельнічала ў розных мерапрыемствах . Праводзілася шмат гульняў і цікавых конкурсаў.

  У панядзелак , на адкрыцці тыдня беларускай мовы , я прачытала верш ,,Роднае слова “ Дануты Бічэль . Гэты верш  пра родную мову , на якой размаўляю я , маі сябры , маі блізкія , бацькі . Я вельмі хвалявалася , але гледачы ўважліва слухалі , падзялялі са мной  мае думкі . З гэтым вершам я ўдзельнічала  ў конкурсе  чытальнікаў, які праводзіўся сярод  вучняў 7-11 класаў. Я атрамала перамогу ў конкурсе  чытальнікаў.

Пауліч Марыя , вучаніца 7 ,, А “ класа