Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

12.03.19

“ГІМН У ПРОЗЕ”

“ГІМН У ПРОЗЕ”

Так я назвала сваё выступленне на рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Малая радзiма ў творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў”.

Яна адбылася ў Мінску ў Нацыянальным інстытуце адукацыі.Нескладана было падрыхтаваць даклад, які быў прысвечаны творчасці журналіста і краязнаўцы Таццяны Канапацкай. Наша зямлячка сваімі артыкуламі і выданнямі пацвярджае думку Дмітрыя Ліхачова аб тым, што “любоў да роднага краю, веданне яго гісторыі – аснова, на якой толькі і можа ажыццявіцца рост духоўнай культуры ўсяго грамадства”. Можна сказаць, што творчасць Таццяны Васільеўны – не толькі словы, але і справы. Свае краязнаўчыя адкрыцці яна імкнецца ўвасобіць у помнікі, мемарыяльныя дошкі, геральдычныя сімвалы. Галоўнае ж – з адметнасцямі Лунінца і наваколля яна знаёміць юнае пакаленне гараджан. Расказваць аб гэтым можна шмат. У сваім выступленні я спынілася на вопыце правядзення ў нашай гімназіі чытанняў у гонар вядомага філолага, гісторыка і лінгвіста Мікалая Анцукевіча, якога нам таксама адкрыла Таццяна Канапацкая. Цяпер марым, каб яго імя прысвоілі нашай прэстыжнай установе адукацыі. А думкі ж матэрыяльныя, ці не так? І гэта будзе чарговым дасягненнем Таццяны Васільеўны – патрыёта вялікай і малой Радзімы.

Ірына ГРУШЭЎСКАЯ, настаўніца гімназіі ДУА “Гімназія г. Лунінца”.