Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

20.11.19

Раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

15 лістапада ў гімназіі г.Лунінца адбылося раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. У час рэгістрацыі настаўнікі змаглі прыняць удзел у інтэрактыўнай віктарыне, зрабіць на памяць фотаздымкі ў беларускім строі. У сваю чаргу гімназісты прадставілі ўвазе гасцей выставу творчых работ. Разам з вучнямі і настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Дасько Ірынай Анатольеўнай госці накіраваліся ў віртуальнае падарожжа “Гісторыя гімназіі ў імёнах і датах”.

Настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры гімназіі былі праведзены адкрытыя ўрокі:“ Увасабленне нацыянальнай адметнасці беларусаў у аповесці В.Быкава “Знак бяды” у 11 класе ( настаўнік Казун В.К.), “Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Дзеяслоў” у 7 класе   ( настаўнік Дзянейка В.У.), пасля чаго ўдзельнікамі РМА былі абмеркаваны тэарэтычныя пытанні аб методыцы выкладання ўрокаў беларускай мовы і літаратуры, аб агульным моўным і арфаграфічным рэжыме з метадыстам РУМК Яворскай Н.А.