Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

27.11.20

Чытацкая канферэнцыя па кнізе Э.Э.Распэ “Прыгоды барона Мюнхаўзена”

Чытацкая канферэнцыя

па кнізе Э.Распэ “Прыгоды барона Мюнхаўзена”

 «Кнігі жывуць да тых часін,

пакуль іх не толькі чытаюць,

але і перачытваюць»

(Якуб Колас)

 У бібліятэцы ДУА “Гімназія г. Лунінца” прайшла чытацкая канферэнцыя па кнізе Э.Э.Распэ “Прыгоды барона Мюнхаўзена”. Мерапрыемства было накіравана на пашырэнне літаратурнага кругагляду, развіццё мыслення вучняў, выхаванне цікавасці да чытання, уменне працаваць у групе. Удзел у канферэнцыі прынялі вучні 5 “А” класа (каманды “Бура” і “Султаны”) і 5 “Б”класа (каманды “Барон сярод нас” і “Дыназаўр Алёша і Гоша”). У кожнай каманды быў свой дэвіз. Дзіцячыя малюнкі і вырабы былі прадстаўлены на выставе “Да дабра – праз кнігу”.

Найбольшую актыўнасць праявілі вучні 5 “А” класа пры выкананні тэста-віктарыны "Уважлівы чытач". Таксама вучні паспрабавалі свае сілы ў казачна-спартыўнай эстафеце «Ядро барона Мюнхаўзена», перамогу ў якой атрымала каманда 5 “А” класа “Султаны”. На працягу канферэнцыі самымі знаходлівымі сталі Захараў Уладзіслаў, Кузьміч Дзяніс, Мацкевіч Дар’я, Арашкевіч Дар’я, Соц Алёна, Швед Ганна і Яскевіч Раман.

Усім удзельнікам спатрэбілася кемлівасць пры разгадванні крыжаванкі “Ці добра вы памятаеце апавяданні барона Мюнхаўзена?”. Пры абмеркаванні вобраза барона Мюнхаўзена найбльшую актыўнасць праявілі вучні 5 “Б” класа Бажко Ясмін, Валынчыц Яўген. Творчыя здольнасці праявілі пры складанні сінквейна Астапчык Максім і Шумайлава Вераніка. Цікавыя малюнкі і пацешныя вырабы з пластыліну зрабілі Абраменя Сафія, Арашкевіч Анастасія, ЧарнюкКацярына.

Падчас сустрэчы вучні прыйшлі да высновы, што барон Мюнхаўзен – цудоўны апавядальнік, у нейкай ступені фантазёр і выдумшчык. І тут нельга не згадзіцца са словамі знакамітага італьянскага казачніка Дж.Радары “Калі мы хочам навучыцца думаць, то перш за ўсё павінны ўмець марыць”.

Вучні гімназіі атрымалі асалоду ад прачытанага твору і адзначылі, што чытанне – гэта прыемны адпачынак.