Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

16.04.21

Сустрэча з пісьменнікамі Сяргеем Аляксандравічам Трахімёнкам і Інай Мікалаеўнай Фраловай

13 красавіка ў ДУА “Гімназія г.Лунінца” адбылася сустрэча настаўнікаў і старшакласнікаў з рускім пісьменнікам, доктарам юрыдычных навук, прафесарам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі Сяргеем Аляксандравічам Трахімёнкам і Інай Мікалаеўнай Фраловай, паэтам, перакладчыкам, аўтарам паэтычных зборнікаў для дзяцей і дарослых. Аўтары прэзентавалі свае новыя кнігі.

Іна Фралова чытала свае вершы на беларускай мове, а потым прадставіла ўвазе прысутных свае зборнікі вершаў для дзяцей “Апельсин” і “Ромашки на асфальте”, напісаныя на рускай мове.

С.А.Трахімёнак не першы раз наведаў нашу навучальную ўстанову. У гэты раз ён падзяліўся з вучнямі сваімі поглядамі на жыццё і на стан сучаснай літаратуры, расказаў аб падарожжы, якія ён здзейсніў дзеля напісання кніг.

Старшакласнікі задавалі шмат пытанняў. Сярод іх былі цікавыя і дзіўныя.

-         Якую літаратуру Вы чытаеце?

-         Я не чытаю, я пішу.

         Пытанне вучаніцы 9 класа Алесі Коваль падалося аўтару самым незвычайным.

-         Ці супадае Ваш характар з характарм персанажаў твораў?

-         Магчыма, часткова супадае, а можа, і не, - такі адказ даў аўтар дэтэктываў.

         Ва ўзнагароду Алеся атрымала новую кнігу з аўтографам аўтара “Феномен Бубка”.

         Сустрэча пакінула незабыўнае ўражанне і цёплыя ўспаміны. Магчыма, гэта падштурхне некаторых вучняў паспрабаваць сябе ў прозе ці паэзіі.