Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

21.09.21

Літаратурна-музычная праграма “Зорка Наталлі”

Літаратурна-музычная праграма “Зорка Наталлі”

 

“Наши души взмывают в зенит

И с твоей там встречаются снова...”

У бібліятэцы праведзена літаратурна-музычная праграма “Зорка Наталлі”.

Памяць незабыўнай спявачкі Наталлі Іванаўны Мурко (29.02.1952-31.12.2011) ушанавалівучні 8 “Б” .  Журналіст, краязнаўца, член

ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Таццяна Васільеўна Канапацкая расказала аблунінчанцы, чый голас захапляў гледачоў у гарадах Расіі і Украіны, Германіі і Ірландыі. Каларатурным сапрана настаўніцы дзіцячай школы мастацтваў былі ўражаны самыя знакамітыя госці Лунінца, у тым ліку галівудскі акцёр Патрык Бергін (ЗША). Беларускія паэты, зачараваныя прыгажосцю і талентам спявачкі, услед за Яўгеніяй Янішчыц і Нінай

Мацяш уключылі Наталлю Мурко ў Пантэон палескіх Мадон...

Дзеці і дарослыя чыталі вершы, прысвечаныя нашай зямлячцы. Прагучалі запісывыканання спявачкай рамансаў і, вядома ж, песні-візітоўкі нашага горада “Лунінецківальс”. Фрагменты відэаздымкі нагадалі пра яе юбілейны канцэрт “Ува мне мая любоўспявае”. І гэта было самай красамоўнай ілюстрацыяй мэты нашай сустрэчы! Яна адбылася ў рамках праекта па духоўна-маральнаму выхаванню. На прыкладзе вобраза Наталлі Мурко гімназісты ўбачылі зацвярджэнне біблейскай ісціны: “Бог гордым противится, асмиренным дает благодать”. Сапраўдную зорку, якая выступала на замежных і сталічныхсцэнах, не змянілі папулярнасць і прызнанне публікі. Наталля Іванаўна заставаласявельмі сціплым, добразычлівым, працавітым чалавекам.

Спадзяюся, што нашы дзеці атрымалі дастаткова інфармацыі для роздуму. У тым ліку пратое, што, жывучы і ў маленькім горадзе, можна дасягнуць прафесійнай дасканаласці іатрымаць вядомасць нават за межамі роднага краю. І пра тое, што важна любіць месца,дзе паявіўся на свет, і здольнасцямі (якімі адарыў Бог, падтрымалі бацькі, развілінастаўнікі) дзяліцца з навакольнымі. І пра тое, што толькі шчодрасцю душы можна

заслужыць удзячную памяць нашчадкаў...

Ірына Пятроўна Раманчук,

бібліятэкар ДУА “Гімназія г. Лунінец”.