Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

26.09.22

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

З 19 па 23 верасня 2022 года ў рамках Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, які быў прысвечаны Дню народнага адзінства, у гімназіі г.Лунінца было праведзена шэраг разнастайных мерапрыемстваў, аб’яднаных адзінай мэтай: захаванне і папулярызацыя беларускай мовы сярод дзяцей, моладзі, грамадскасці.
Напярэдадні правядзення Тыдня 16 верасня 2022 года быў праведзены рэспубліканскi дыктант, прымеркаваны да важнага свята нашай краіны.

У нашайгімназіігэта свята стала выдатнай нагодай, каб узгадаць мовунашага народа, самім загаварыць на ёй і разам правесці тыдзень на роднай мове.

Пачаўся Тыдзень з акцыі пад дэвізам “ Размаўляй са мной  па-беларуску”. На працягу тыдня працавалі тэматычная кніжная выстава па сучаснай беларускай мове, а таксама  выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся”. У гімназічнай сталоўцы можна было пазнаёміцца з назвамі і рэцэптамі  народных страў, каля гардэроба – з назвамі беларускага адзення.

Актыўны ўдзел прынялі вучні ў прэзентацыі віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”. З задавальненнем яны стваралі інтэрактыўнае воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”.

Запамінальнай для кожнага гімназіста стала экскурсія ў музейны куток “Беларуская хатка”, дзе вучні пазнаёміліся з побытам і традыцыямі беларусаў. З вучнямі 8 класса  была праведзена квэст-гульня “Фальклор, фальклор – душа народа”, а вучням 5-х класаў давялося паспаборнічаць у турніры “Знаўцы роднай мовы”. У час акцыі “Чытаем вершы пра родную мову” гучалі цудоўныя словы беларускіх пісьменнікаў пра мову, пра яе ўзнікненне.

Тыдзень роднай мовы, прыўрочаны  да Дня народнага адзінства, запомніўся ўсім гімназістам. Кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо ў мове захавана гісторыя нашага народа. Смак роднай мовы не павінен забывацца. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на беларускай зямлі, нельга не любіць родную мову. Менавіта яна злучае людзей у адзін народ.