Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

05.02.24

Адукацыйная экскурсія да помніка Якубу Коласу

Вывучэнне роднай літаратуры не абмяжоўваецца ўрокамі.  Вучні 9 "А" класа гімназіі г. Лунінца імя М.П. Анцукевіча ў рамках вывучэння жыцця і творчасці Якуба Коласа  наведалі помнік народнага паэта, спыніліся каля памятнага знака, размешчагага на будынку краязнаўчага музея, прайшліся па вуліцы, названай у гонар пісьменніка, нагадалі старонкі жыцця и творчасці паэта, звязаныя з Лунінеччынай. З вялікай цікавасцю Я.Колас вывучаў побыт палешукоў, і менавіта ў Лунінцы ён напісаў шмат вершаў, апавяданняў. Пазней правобразамі герояў некаторых твораў сталі і нашы жыхары. Тут ён пачаў пісаць паэму "Сымон-Музыка".