Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

09.12.17

Презентация книги

Здаўна беларусы сустракаюць гасцей хлебам-соллю. Не змяняюць гэтай традыцыі і гімназісты. Мікіта Кавалевіч і Ганна Лебедзеўская шчыра віталі даўняга сябра гімназіі, Таццяну Васільеўну Канапацкую, як дарагога госця. Прэзентацыя 6-га выдання з серыі “Лунінецкая памяць”  адбылася восьмага снежня ў актавай зале гімназіі. Аб працы над чарговым выданнем расказала журналіст Таццяна Васільеўна Канапацкая. Хутаранін, галоўны герой кнігі “Мелясніца. Погляд з Грані”, быў удзельнікам Першай сусветнай вайны, партызанскім сувязным – у час Вялікай Айчыннай, але памяць аб сабе пакінуў, перш за ўсё, тым, што добрасумленна выконваў штодзённыя працоўныя абавязкі. І гэтым быццам занатаваў для сучаснікаў спрадвечную народную мудрасць: “Каб кожная пачатая справа праходзіла праз душу і сэрца, не важна, якога яна маштабу. Таму што для Бога кожная наша справа – усяленская. А калі робім не для Яго – тады навошта?!”. І нават памылкі, што здарыліся ў жыцці гэтага чалавека, таксама даюць красамоўны ўрок чытачам: як вы ставіцеся да іншых, так і іншыя будуць адносіцца да вас…

На свае пытанні атрымалі адказы Марыя Хаменка (8 “А”), Дзмітрый Назаранка (8 “Б”), Аліна Крагель і Максім Дуньчык (10 “А”). Мяне ўразілі гімназісты, таму што размова сведчыла аб адчуванні дзецьмі трапяткога дачынення да малой радзімы. Цікавіліся прыкладамі дыялектнай гаворкі, на якой спрадвеку размаўлялі нашы продкі; захапляліся тапанімічнымі помнікамі, увасобленымі ў старажытныя назвы лунінецкіх вуліц. Спадзяюся, што таксама натуральна сучасныя дзеці ўсвядомяць біблейскія запаведзі, якім імкнуўся адпавядаць лунінецкі жыхар у першай палове ХХ стагоддзя. Пажадана, каб і самі спрабавалі захоўваць сумленнасць і прыстойнасць у самых складаных жыццёвых сітуацыях. З дапамогай сустрэч з аўтарамі кніг, магчыма, дзеці асэнсуюць неабходнасць чытання як галоўную ўмову духоўнага і інтэлектуальнага ўдасканалення. На прыкладах самых вядомых і новых літаратурных герояў стараемся выхоўваць нашых “разумнікаў і разумніц” заўсёды, асабліва  ў гэты адметны час - 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.  

Ірына РАМАНЧУК, бібліятэкар гімназіі г. Лунінца.